Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.01.21

КАЛЯДАЧКІ

Ой, калядачкі-калядкі!
Дружна плешчам мы ў ладкі.
3 песняй па сялу ідзём,
Зорку-сонейка нясём.

А зорачка наша іскрыстая
На жытцо каласістае,
На зернейка залатое,
На дабро маладое.

Вось блінцы аўсяныя,.
На яйках замяшаныя,
Капуста, бульбачка і квас!..
Прашу бліжэй сабрацца вас.

А зараз запрашаем на гульню - 

Памераць сілу, як бывала ў старыну.

Самых моцных запрашаем мы рабят,

Станьце, сілачы, ў пацешны рад!

Гульня "Хованкі"

Гульня "Гарачы пірог"

Гульня "Цуды ў рэшаце"

Гульня "Перадай рукавіцу"

Сонечнага вам свята,
Каб ваша шчодрая хата
Часцей гасцей сустракала,
А сэрца ад шчасця спявала.

А грошай вялікіх нікому не раю,
Бо ім не бывае ні меры, ні краю.

А ўсіх багаццяў яшчэ ніхто не пазбіраў па свеце,
Таму заставайцеся з дабрынёй і спагадай
I з мудрай вясковай парадай,