“...Добры вечар, шчодры вечар!
Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!
Мы ад хаты да хаты ідзём, Каляду з сабою вядзём...”
Традыцыйна ў студзені прыходзяць Калядкі для таго, каб пазнаёміць дзяцей з каляднымі абрадамі, песнямі, забавамі. 13 студзеня 2023 г. у ДзУА ”Дзіцячы сад аг. Новая Папіна” адбылося фальклорнае свята «Добры вечар, шчодры вечар». Дзеці весела вадзілі карагоды, скакалі, як Каза, тупалі, як Мядзведзь, спявалі калядныя песні.
Добразычлівая атмасфера і прыўзняты настрой надоўга захаваліся ва ўсіх удзельнікаў свята. Такія святы – неад’емная частка нашай культуры. Яны дапамагаюць чалавеку дакрануцца да сапраўднага побыту беларусаў, не забываць нашы нацыянальныя звычаі і традыцыі.


