Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.01.2020

КАЛЯДА-КАЛЯДЗІЦА

Калядую, калядую,
Пад акном бядую,
Калядую, калядую,
Каўбасачку чую,
Калядую, калядую
I куццю смакую.
А ці добры гаспадар,
А ці гаспадыня,
Вы пусціце нас у двор,
Бо куцця астыне.

Добры вечар табе, пане гаспадару!
Радуйся, ой, радуйся, зямля, —
Сын Божый нарадзіўся!
Засцілайце сталы, усе, колькі маем,
Ды кладзіце калачы, святую пшаніцу.
Ды прыйшлі к нам жэ да тры святы ў госці:
А першае свята — Хрыстова нараджэнне,
А другое свята — святое Васілле,
А трэцяе свята — святое Вадохрышчэ.

 

Карагод "Калядачкі"

Святкуем Калядкі —
Лавіце зярняткі!
Лавіце рукой,
Каб добры быў настрой!
Каб моцна грэла сонца —
Кіну ў аконца.
Майце ўсяго даволі,
А бяды ніколі.
Нікога не хвалюйце,
А ўсім святло даруйце.

 

Карагод "Го-го-го, каза"

Го-го-го, каза, го-го-го, шэра,
Прыйшла з Калядою, шчасця ўсім гарою.

Го-го-го, каза, го-го-го, шэра.
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць.

Го-го-го,  каза, го-го-го, шэра.
Дзе каза рогам, там жыта стогам.

Го-го-го,  каза, го-го-го, шэра.
Дзе каза хвастом, там жыта кустом.

 

Гульня "Вуда"

Бывайце здаровы.
Каб да лета дачакаліся, а зімою з Калядою сустракаліся.
Моцна кахайце, на гэтым бывайце.
Дзякуй гэтаму дому, пойдзем к другому.