Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.02.2020

БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА

    Вялікае значэнне фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці надаецца ў нашым дзiцячым садзе. Тут створаны ўмовы, неабходныя для развіцця ў дзяцей пазнавальнай цікавасці  да сваёй этнічнай прыналежнасці, уяўленняў пра сябе, як частку беларусскага грамадства. 

    На думку педагогаў  дзіцячага сада, выхаванне новага падрастаючага пакалення немагчыма без выкарыстання педагагічнага вопыту продкаў.  З мэтай развіцця ў дзяцей цікавасці да нацыянальнай культуры, пашырэння ўяўленняў пра абрады і звычаі беларусаў, фарміравання пачуцця гонару за багатае культурнае наследдзе нашага народа у нашай  установе быў створаны міні-музей “Беларуская хатка”.

    У міні-музеі праводзяцца  заняткі па патрыятычнаму выхаванню дзяцей, а таксама тут праводзяцца розныя выставы, прысвечаныя розным беларускім святам. 

  Дзецям дазваляецца памераць убранне, “узбіць” масла ў маслабойцы, разгледзець зблізу вышыты рушнік . Тады яны адчуваюць сябе прычаснымі да працэсу і пачынаюць цікавіцца гісторыяй з’яўлення экспаната, лягчэй засвойваюць матэрыял. 

   Толькі той, хто любіць, шануе і паважае назапашанае і захаванае папярэднім пакаленнем, можа любіць радзіму, пазнаваць  яе, стаць сапраўдным патрыётам.

 

 

 

 

 

 

 

Радзіма
Бор адвечны, рэк разлівы,
Залатыя горы-нівы,
Неба вольнае над імі, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Дом наш, ласкаю сагрэты,
Продкаў мудрых запаветы,
Мова, спеўная надзіва, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Курганы і абеліскі,
Спапялёных вёсак спіскі
І Чарнобыль за плячыма, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Мары смелыя на старце,
Пагранічнікі на варце,
Ясны свет перад вачыма, -
Гэта ўсё мая Радзіма.
Мікола Маляўка