Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

31.03.2020

ТЭМАТЫЧНЫ ДЗЕНЬ "МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ"

   Навучанне роднай мове ў Беларусі ажыццяўляецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі, якую можна характарызаваць як руска-беларускае блізкароднаснае двухмоўе, дзе беларуская мова толькі пачынае займаць месца, якое належыць ёй па праву.

  Пэўная колькасць дзяцей у нашай рэспубліцы расце ў рускамоўных сем’ях, змалку вучыцца размаўляць і мысліць на рускай мове. У той жа час менавіта беларуская мова тлумачыць дзецям прыроду нашага краю, знаёміць з характарам акружаючых людзей, з грамадствам, яго гісторыяй, традыцыямі і памкненнямі, уводзіць у народную паэзію, народныя вераванні, філасофію.

  У нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў тэматычны дзень "Мая Радзіма - Беларусь". 

  Працу з дзецьмі дашкольнага ўросту немагчыма ўявіць без наяўнасці ў ёй элементаў народнай педагогікі. Яны ўключаюць у сябе адзін з найбольш важ­ных прынцыпаў выхавання — прынцып прыродаадпаведнасці. 3 дапамогай традыцыйных сродкаў і метадаў выхавацелі аказваюць эфектыўнае ўздзеянне на гарманічнае развіццё дзіцяці, не парушаючы яго ўнутранага свету і сувязі з навакольным асяроддзем.

  Выхаванцы дзякуючы карце  “Мая Радзіма – Беларусь” адправіліся ў падарожжа па краіне. Яны ўбачылі межы краіны, месцазнаходжанне гарадоў. Знайшлі свой абласны горад Брэст. 

   Дзецям спадабалася гульня “ Мая краіна”, якая замацоўвае назвы гарадоў, рэгіёнаў, выхоўвае любоў да сваёй краіны.

Разглядванне альбома "Белавежская пушча"

Дыдактычная гульня "Мінск - спартыўны"

Працоўныя даручэнні ў кутку прыроды

Выставка народнай творчасці

Сюжэтна-ролевая гульня "У госці да бабулі Алены"

Мой край
Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.
Валерыя Бароўская